Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: Брама Балдура 3 цалкам на беларускай мове (ТМ)
Усталёўваць мод трэба на расейскую версію гульні. Для ўсталёўкі трэба спампаваць архіў, разархіваваць і скапіраваць у папку з гульнёй.
Вядомыя хібы:
- Імёны супартыйцаў могуць не перакласціся ў бягучых захаваннях, бо яны запісаныя ў файле захавання. Але для новых прыгод усё павінна быць на беларускай.
- Мэта замест цэлі, цэль замест мэты
- Фарматаванне тэксту дзе-нідзе можа быць зламанае (асабліва ў кнігах), спадзяюся вылетаў з-за гэтага не будзе
Мод пратэставаны на версіі гульні 4.1.1.48.
Па ўсіх пытаннях пішыце на trasiankus@gmail.com.
Калі ласка, не пішыце па кожнай абдрукоўцы ці мінорным хібе: толькі аб нечым руйнуючым геймплэй. Калі хочаце даслаць шмат хібаў, прашу зрабіць гугл док ці гугл таблічку.
Калі захочацца дапрацаваць ці абнавіць лакалізацыю, раю скарыстацца LSLib Toolkit
|